Адно акно


26 красавіка 2010 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны «Указ № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»
Дадзены Ўказ накіраваны на стварэнне больш даступнай і зразумелай для грамадзян працэдуры звароту ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі за атрыманнем даведак і іншых дакументаў, а таксама на недапушчэнне парушэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян з боку службовых асоб гэтых арганізацый.
Указам зацверджаны пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца службовымі асобамі дзяржаўных арганізацый па зваротах грамадзян за выдачай даведак або іншых дакументаў. Дадзены Пералік прадугледжвае наступныя пазіцыі: найменне адміністрацыйнай працэдуры, дзяржаўны орган (арганізацыя), у які грамадзянін павінен звярнуцца, памер платы, якая спаганяецца за выдачу даведкі або іншага дакумента максімальны тэрмін разгляду звароту і выдачы даведкі або іншага дакумента. Таксама Пералік змяшчае дакументы і звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам пры яго звароце ў дзяржаўную арганізацыю. Іншыя неабходныя дакументы і звесткі, прадугледжаныя заканадаўствам, ва ўстаноўленым парадку будуць запытвацца гэтай дзяржаўнай арганізацыяй самастойна.
Пералік уключае 574 адміністрацыйных працэдуры, якія класіфікаваны па пэўных сферах дзейнасці і размешчаны ў тэматычных раздзелах (жыллёвыя праваадносіны, ахова здароўя, сувязь, прыродакарыстанне, архітэктура і будаўніцтва, праца і сацыяльная абарона, транспарт, атрыманыя даходы і выплачаныя падаткі, рэгістрацыя нерухомасці і здзелак з ёй і інш.)
Адміністрацыйныя працэдуры:

Рэгістрацыя сабак, кошек з выдачай рэгістрацыйнага пасведчання і жытона.

Пералік выконваемых адміністрацыйных працэдур

Заява па адміністрацыйнай працэдуры

ПЕРАЛІК дакументаў і (або) звестак, самастойна запытаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян

Атрыманне дазволу на правядзенне раскопак вуліц і тд.

Інфармацыя

Рэквізіт