Добраўпарадкаванне


Навядзеннем парадку ў населеных пунктах займаецца 45 чалавек, у тым ліку 18 чалавек санітарнай ачысткай.
Агульная працягласць вуліц, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства складае 368,6 км, з іх з удасканаленым пакрыццём – 276,6 км.удзельная вага з удасканаленым пакрыццём складае 75%.
* Абслугоўванне тратуараў-153270 м2.
* Абслугоўванне плошчаў-8180м2.
* Абслугоўванне газонаў і сквераў плошчай 325,2 тысяч м2.
* Абслугоўванне зялёных насаджэнняў-105,2 га
* Абслугоўванне могілак плошчай 16 га.
* Абслугоўванне зон адпачынку плошчай 24300 м2.
* Абслугоўванне кветнікаў 13,75 тысяч м2.
Нашым прадпрыемствам пастаянна праводзіцца работа з насельніцтвам па стымуляванні ініцыятывы ў пытаннях добраўпарадкавання населеных пунктаў праз сродкі масавай інфармацыі.
Добраўпарадкаванне вядзецца ў асноўным уласнымі сіламі, але рэальнасць такая, што гэтаму канца не будзе. Зрабілі быццам бы выдатна, а праз некалькі гадоў з'явіліся іншыя стандарты, іншыя будаўнічыя матэрыялы і зноў прыходзіцца нешта мяняць.
Выкананне работ па добраўпарадкаванні ўключае не толькі абслугоўванне дарог, тратуараў і азелянення, але і работы па рамонце і абслугоўванні вулічнага асвятлення. Рамонт і абслугоўванне вулічнага асвятлення:
* колькасць светлавых кропак 2359 шт.
* працягласць сетак вулічнага асвятлення 112,895 км.
Удзельная норма асвятлення паводле сацыяльных стандартаў складае 82,6%.
Для памяншэння выдаткаў электраэнергіі па вулічным асвятленні ажыццёўлена ўкараненне 42 аўтаматычных сістэм кіравання асвятленнем.
Істотную эканомію плануецца атрымаць за кошт аптымізацыі аб'ёмаў работ па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, прымяненне пасадачнага матэрыялу выгадаванага ўласнымі сіламі і ўзмацненне кантролю за тэрмінамі і якасцю выкананых работ.