Вынікі спаборніцтваў па падлёднай лоўлі рыбы сярод работнікаў УП «Мядзельскі ЖКГ» 2018

21 лютага 2020

Першасная прафсаюзная арганізацыя УП «Мядзельскі ЖКГ», старшыня Мялешка Марыя Пятроўна, 10 лютага 2018 года арганізавала спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы сярод работнікаў прадпрыемства. На беразе возера Нарач сабралася 25 удзельнікаў. Не застаўся ў баку і кіраўнік Чарняўскі Аляксандр Мікалаевіч.

Першае месца заняў Буто Анатоль Міхайлавіч, электраманцёр кацельні г. Мядзел, ўлоў склаў 1,5 кг.

Другое месца заняў Шабович Уладзімір Аркадзьевіч, галоўны інжынер, ўлоў склаў 1,31 кг

Трэцяе месца заняў Слабкович Аляксей Эдуардавіч, слесар цепласетак, ўлоў 1,10 кг.

Было прадугледжана яшчэ пяць намінацый у якіх адпаведна перамаглі:

За самую маленькую злоўленую рыбу – Бабровіч Віталь Мікалаевіч, сталяр;

За самую вялікую злоўленую рыбу – Лазаренок Ігар Рамановіч, электрагазазваршчык;

Самы старэйшы рыбак – Чарняўскі Аляксандр Мікалаевіч, дырэктар

Самы актыўны рыбак – Берняковіч Аляксандр Мітрафанавіч, электрагазазваршчык;

За імкненне да перамогі – Апанасевіч Сяргей Несцяровіч, трактарыст ўчастка Княгінін.