Вынікі правядзення раённага зімовага спартыўнага свята "Мядзельская лыжня-2018"

21 лютага 2020

У рамках спартыўнага свята «Мядзельская лыжня – 2018» прайшла лыжная эстафета, у якой прымалі ўдзел каманды арганізацый і прадпрыемстваў раёна (група «А»), каманды сельскіх саветаў (група «В»), каманды аддзелаў, упраўленняў райвыканкама і грамадскіх аб'яднанняў (група «С») і каманды ўстаноў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (група «D»).

Прызёры і пераможцы ў Групе «А»: 3-е месца ў каманды ДУ «Мядзельскі РЦГиЭ», 2-ае месца - у каманды РВУП «Мядзельскі ЖКГ», 1-ае месца заняла каманда ДУП «Мядзельскі ПМС». У Групе «В» - 3-е месца ў каманды Нарачанскага сельсавета, 2-ое месца заняла каманда Будслаўскага сельсавета, 1-ае месца - Свірскага сельсавета. У Групе «С» - 3-е месца ў каманды аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама, 2-ое месца заняла аб'яднаная каманда Мядзельскіх раённых арганізацый ГА «Белая Русь» і ГА «БРСМ», прызёрамі сталі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму мядзельскага райвыканкама. У Групе «D» - 3-е месца ў каманды ДУА «Мядзельская СШ № 1 імя Уладзіміра Дубоўкі», 2-ое месца заняла каманда ДУ «Мядзельскі ФАЦ», 1-ае месца - ДУ «СДЮШАР Мядзельскага раёна».

Удзельнікі ад УП "Мядзельскі ЖКГ" - АЛЕГ ЧАРНЯЎСКІ, ЛУКАШЭВІЧ МАРЫНА, АЛЯКСЕЙ СЛАБКОВИЧ

У групе «А» (удзельнічаюць каманды арганізацый і прадпрыемстваў раёна) каманда УП "Мядзельскі ЖКГ" заняла II месца.