Нашы людзі

21 лютага 2020

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 89 шматдзетных жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лютага.
Ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Узнагароджанне ордэнам Маці праводзіцца пры дасягненні пятым дзіцем узросту аднаго года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці.
Сярод удастоеных гэтай узнагароды - работніца УП «Мядзельскі ЖКГ» пакаёўка Мядзельскай гасцініцы Гайкович Таццяна Чаславаўна, якая нарадзіла і выхоўвае пяць дзяцей.