Раённая выстава букетаў і кветкавых кампазіцый «Зямля ў кветках», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

21 лютага 2020

На выставу былі прадстаўлены тры кветкавыя кампазіцыі, зробленыя рукамі членаў прафсаюза нашага прадпрыемства. Крэатыўныя думкі і дызайнерскае рашэнне бухгалтара Лукашэвіч Марыны Генадзьеўны дазволілі стварыць сапраўдныя творы мастацтва пад назвай « Хутарок», «Нявеста» і «Паляна шчасця».