Спартакіяда 2014

20 лютага 2020

З 20 па 22 чэрвеня 2014 года на базе УП «Турыстычны комплекс «Нарач» (філіял «Аздараўленчы цэнтр «Нарачанка» прайшла 9-я спартакіяда арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці.

Удзел у спартакіядзе прынялі 32 каманды з агульнай колькасцю ўдзельнікаў 635 чалавек, якія былі падзелены на дзве роўныя групы.
Спаборніцтвы былі арганізаваны і праведзены на падрыхтаваных пляцоўках па дзесяці відах спорту: валейбол, настольны тэніс, лёгкаатлетычны крос, гіравы спорт, дартс, шашкі, шахматы, кіданне прадмета, штурханне бервяна, сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў і старшыняў прафсаюзных камітэтаў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Каманда УП «Мядзельскі ЖКГ» заняла 13 месца ў агульнакамандным заліку ў першай групе.

  • Сярод жанчын у спаборніцтве па настольным тэнісе Клемято Таццяна заняла трэцяе месца.
  • Па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў спаборніцтве сярод старшынь прафсаюзных камітэтаў Мялешка Марыя заняла першае месца.
  • Пераможцам былі ўручаны медалі, дыпломы адпаведных ступеняў і сувеніры.