Удзел у круглагадовай спартакіядзе 28 кастрычніка 2023 года

03 лістапада 2023

Удзел у круглагадовай спартакіядзе 28 кастрычніка 2023 года

28 кастрычніка 2023 года ў г.Мядзел адбыліся спаборніцтвы па більярдзе, дартсе, кулявой стральбе, шашках у рамках круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і прадпрыемстваў Мядзельскага раёна.

Каманда спартсменаў з чатырох чалавек годна выступіла і заваявала пяць медалёў:

1 месца па кулявой стральбе-Мялешка Марыя Пятроўна, вядучы інжынер па ахове працы, старшыня ППА;

1 месца па більярдзе-Пятроўскі Генадзь Яўгенавіч, машыніст (качагар) кацельні;

1 месца па дартсе-Мялешка Марыя Пятроўна, вядучы інжынер па ахове працы, старшыня ППА;

2 месца па кулявой стральбе-Мялешка Аляксандр Уладзіміравіч, электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання;

3 месца па дартсе-Мялешка Аляксандр Уладзіміравіч, электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання

Віншуем пераможцаў!!!