У 115.бел уведзены ў эксплуатацыю чат-бот у месенджары Telegram

16 сакавіка 2021

У Мінскай вобласці ўведзены ў эксплуатацыю інфармацыйны канал (бот) у месенджары Telegram, для аўтаматызаванага інфармавання грамадзян аб работах і аварыях у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

          Створаны Telegram-бот дазваляе:

          любому грамадзяніну ўвесці канкрэтны адрас у населеным пункце і атрымліваць на свой мабільны тэлефон інфармацыйны паведамленні аб усіх планавых і пазапланавых работах, у тым ліку аварыях, звязаных са спыненнем альбо пагаршэннем якасці аказання жыллёва-камунальных паслуг (па ўсёй вуліцы, альбо па канкрэтным адрасе), планавых і фактычных тэрмінах завяршэння работ;

          у аўтаматычным рэжыме (без неабходнасці звароту ў кантакт-цэнтр • па кароткім нумары 115) даведацца тэрміны планавага ўключэння (адключэння) ацяплення ў восеньскі (вясновы) перыяд, а таксама тэрміны адключэння (уключэння) гарачага водазабеспячэння ў летні перыяд па любым адрасе Мінскай вобласці.

          Крыніцай інфармацыі для працы Telegram-бота з'яўляецца адзіная база даных рэспубліканскага інтэрнэт-партала " Мая Рэспубліка 115.бел» і ўваходзіць у яго склад аўтаматызаваная сістэма «Дыспетчарская служба».

          Выкарыстанне Telegram-бота дазваляе аператыўна даводзіць да грамадзян інфармацыю аб ключавых падзеях у сферы аказання жыллёва-камунальных паслуг, без неабходнасці тэлефонных званкоў па кароткім нумары 115

          У цяперашні час названы Telegram-бот даступны па лагіне @belll5robot ў мессенджер Telegram, і змяшчае неабходную інфармацыю па аказанні жыллёва-камунальных паслуг.